Інтэрнэт-крама: што праверыць перад запускам

вярнуцца

Запуск інтэрнэт-крамы — заўсёды хваляванне: усё здаецца гатовым, але першы ж заказ можа выявіць дробязь, якая каштуе пакупнікоў. Мы сабралі кароткі спіс таго, што варта праверыць да таго, як запусціць рэкламу.

Каталог і пошук

Катэгорыі павінны быць лагічнымі для пакупніка, а не для склада. Праверце фільтры па цане, памеры, брэндзе — ці працуюць яны разам і ці не вядуць да пустых старонак. Пошук па сайце павінен знаходзіць тавар і па назве, і па артыкуле, і з памылкай у адной літары.

Карткі тавараў

  • Некалькі якасных фота, у ідэале — з розных бакоў і ў выкарыстанні.
  • Цана, наяўнасць і тэрмін дастаўкі бачныя без пракруткі.
  • Апісанне з характарыстыкамі, а не толькі «высокая якасць».
  • Унікальныя тэксты: скапіраваныя ў пастаўшчыка апісанні дрэнна ранжыруюцца.

Кошык і афармленне заказу

Прайдзіце шлях пакупніка самі — з тэлефона і з камп'ютара. Чым менш палёў у форме, тым больш заказаў. Не прымушайце рэгістравацца: дастаткова імя, тэлефона і адраса. Праверце, што лісты з пацверджаннем прыходзяць і пакупніку, і менеджару.

Аплата і дастаўка

Пратэстуйце кожны спосаб аплаты, у тым ліку вяртанне грошай. Апішыце ўмовы дастаўкі на асобнай старонцы: тэрміны, кошт, пункты выдачы. Нечаканы кошт дастаўкі на апошнім кроку — адна з галоўных прычын кінутых кошыкаў.

Юрыдычныя старонкі

Публічная афёрта, палітыка апрацоўкі персанальных даных, умовы вяртання і рэквізіты кампаніі павінны быць на сайце да першага продажу. Гэта патрабаванне закона і адначасова сігнал даверу для пакупніка.

Аналітыка і хуткасць

Падключыце лічыльнікі і наладзьце мэты: дадаванне ў кошык, афармленне, аплата. Без гэтага вы не зразумееце, на якім кроку губляюцца кліенты. І абавязкова праверце хуткасць загрузкі: кожная лішняя секунда на тэлефоне зніжае канверсію.

Тэставы заказ

Перад запускам рэкламы аформіце некалькі тэставых заказаў з розных прылад, з рознымі спосабамі аплаты і дастаўкі. Праверце, як заказ трапляе ў адмінку, ці мяняецца статус, ці прыходзяць лісты і ці правільна спісваюцца рэшткі на складзе. Лепш знайсці памылку самім, чым даведацца пра яе ад першага незадаволенага пакупніка.

Калі вы толькі плануеце краму ці хочаце перарабіць існуючую, паглядзіце, як мы робім інтэрнэт-крамы пад ключ.

Інтэрнэт-крама: што праверыць перад запускам