Mournin Crimson - музычны містык-готык гурт з Беларусі
:: Каталог
Тып работ: Дызайн сайта
Ноч у поўню - час, калі ажываюць усе самыя страшныя гісторыі, калі ідзеш міма закінутых могілак і ад кожнага гуку валасы становяцца дыбам. Але калі паглядзець пад іншым вуглом, то ва ўсім гэтым ёсць свая схаваная прыгажосць, якая завецца готыкай. Свая рамантыка, свае вобразы і перажыванні. Усю разнастайнасць пачуццяў немагчыма перадаць у адным відарысе, мы толькі паспрабавалі ў меру магчымасцяў адлюстраваць атмасферу і данесці праз свой дызайн вобразы і матывы творчасці гурта.